Тэатральны фестываль

«УMOЎNO»

Паказаць далей

Інфармацыя пра фестываль

Назва «Уmoўno» для першага тэатральнага фестывалю ў Полацку, выбрана не выпадкова. У яе аснове ляжыць слова mono (ад старажытнагрэчаскага «адзін»). Адзін прафесійны акцёр на ўласным прыкладзе дэманструе мастацтва перадачы эмоцый, змены настрояў, паказвае эвалюцыю метаду стварэння вобразу героя. З іншага боку, літара «ў» з'яўляецца ўнікальнай, бо не сустракаецца ў іншых кірылічных алфавітах. Яе можна лічыць сімвалам непаўторнасці беларускай культуры. І, вядома, кажучы пра тэатр, мы маем на ўвазе пэўную ўмоўнасць таго, што адбываецца на сцэне,
дзе шмат што залежыць ад рэжысёра, ад галоўнай думкі, ад успрымання гледача.


АГАНІЗАТАРЫ:

Полацкі раённы выканаўчы камітэт
Народны тэатр гістарычнага строю «Полацкі зьвяз»

Удзельнікі

Анры Барбюс «Нежность»

Валкскі гарадскі тэатр, Латвія

Тэатр горада Валка з’явіўся ў 1871 годзе і з’яўляецца самым старажытным у Латвіі

Анёлы Дастаеўскага

Тэатр «SOLO». г.Вільнюс, Літва

Спектакль «Ангелы Достоевского» ўганараваны Grand Prixфестывалю «Друскининкайский летний театральный перекресток» («Sankryža», 2017)

Игра об Анне Франк

Сацыяльна-мастацкі тэатр. г.Санкт-Пецярбург, Расія

«Игра об Анне Франк» – спектакль па дзённікавых запісах 13-гадовай Ганны Франк, дзяўчынкі, якая хаваецца са сваёй сям’ёй у акупаваным Амстэрдаме ад пераследу нацыстаў. Гісторыя апавядае пра фарміруемы светапогляд і перапыненае жыццё.

Парный танец в одиночку

Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г.Полацк, Беларусь

Гераіня спектакля – адзінокая, жанчына, якая зусім апусцілася, – патрапіўшы выпадкова ў тэатральную касцюмерную, прымярае на сябе розныя касцюмы і становіцца то царыцай, то пакаёўкай.Але ўласны няўдалы лёс не прыкрыць ніякай вопраткай...

Мабільнасць

Творчае аб'яднанне «Станиславский верит». г.Наваполацк, Беларусь

Раніца... Што можа яна прынесці ў Ваша жыццё? Можа, чарговы дзень шчасця... Можа, горач і расчараванне... А якая яна, Ваша раніца новага дня?

Вішнёвы сад

Андрэй Саўчанка. г.Мінск, Беларусь

Пераасэнсаванне п’есы А.Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека.

Калідор

Тэатр «JABLOKO». г. Ракверэ, Эстонія

Спектакль па п’есе А. Чубаравай «КоЛидор».

Набыць квіток

Квіткі можна набыць у касе Полацкага гарадскога Палаца культуры па адрасе: вул. Гогаля, 15.
Даведкі па тэлефоне: 46 23 62

Графік працы касы:
панядзелак – субота: 11.00 – 19.30
перапынак на абед: 14.00 – 15.00


5 красавіка 2019 г.

19.00 «Игра об Анне Франк». Сацыяльна-мастацкі тэатр. г.Санкт-Пецярбург, Расія / 8 рублёў

6 красавіка 2019 г.

14.00 «Парный танец в одиночку». Святлана Аляксеева. г.Полацк, Беларусь / 8 рублёў

16.30 «Сад». Андрэй Саўчанка. г.Мінск, Беларусь / 8 рублёў

19.00 «Нежность». Валкскі гарадскі тэатр. Латвія / 6 рублёў

7 красавіка 2019 г.

14.00 «Мобильность». Аляксандр Алейнікаў. г.Наваполацк, Беларусь / 8 рублёў

16.30 «КоЛидор». Тэатр «JABLOKO». г.Ракверэ, Эстонія / 8 рублёў

18.30 «Ангелы Достоевского». Тэатр «SOLO». г.Вільнюс, Літва / 6 рублёў

Летапіс фестывалю