Інфармацыя пра фестываль

12-14 лістапада 2021 г. Полацк, Беларусь Фестываль аматарскіх тэатраў «УMOЎNO»


Арганізатары аб'яўляюць аб правядзенні II фестывалю аматарскіх тэатраў «УMOЎNO»,
які пройдзе 12-14 лістапада 2021 года ў найстаражытным горадзе Беларусі - Полацку.

Мэта фестывалю - абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.

Запрашаем да ўдзелу аматарскія тэатральныя калектывы да 15 чалавек са спектаклямі змешаных жанраў працягласцю 40-90 мін.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты аб удзеле. Плануецца абмеркаванне выступленняў з тэатральнымі экспертамі. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне.

Апошні тэрмін падачы заявак 1 кастрычніка 2021 г.

Калі ласка, дашліце заяўку з 5 фотаздымкамі і 1 кароткім відэа разам з формай заяўкі на е-mail: polackzviaz@gmail.com

Website: www.umownofest.by


Летапіс фестывалю