Арганізатары аб'яўляюць аб правядзенні IIІ фестывалю аматарскіх тэатраў «УMOЎNO»,
які пройдзе 11-13 лістапада 2022 года ў найстаражытным горадзе Беларусі - Полацку.
Мэта фестывалю - абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.
Запрашаем да ўдзелу аматарскія тэатральныя калектывы да 15 чалавек са спектаклямі змешаных жанраў працягласцю 40-90 мін.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты аб удзеле. Плануецца абмеркаванне выступленняў з тэатральнымі экспертамі. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне.
Апошні тэрмін падачы заявак 20 кастрычніка 2022 г.
Калі ласка, дашліце заяўку з 5 фотаздымкамі і 1 кароткім відэа разам з формай заяўкі на е-mail: polackzviaz@gmail.com
Website: www.umownofest.by