Арганізатары аб'яўляюць аб правядзенні IV фестывалю аматарскіх тэатраў «УMOЎNO»,
які пройдзе 24-26 лістапада 2023 года ў найстаражытным горадзе Беларусі - Полацку.
Мэта фестывалю - абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.
Запрашаем да ўдзелу аматарскія тэатральныя калектывы да 15 чалавек са спектаклямі змешаных жанраў працягласцю 40-90 мін.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты аб удзеле. Плануецца абмеркаванне выступленняў з тэатральнымі экспертамі. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне.
Апошні тэрмін падачы заявак 10 кастрычніка 2023 г.
Калі ласка, дашліце заяўку з 5 фотаздымкамі і 1 кароткім відэа разам з формай заяўкі на е-mail: polackzviaz@gmail.com
Website: www.umownofest.by
Шаноўнае спадарства, спяшаемся паведаміць, што 24-26 лістапада 2023 г. у Полацку пройдзе тэатральны фестываль "UMOЎNO".
У бліжэйшы час пачнецца прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі .
Да хуткай сустрэчы!