Назва «Уmoўno» для першага тэатральнага фестывалю ў Полацку, выбрана не выпадкова. У яе аснове ляжыць слова mono (ад старажытнагрэчаскага «адзін»). Адзін прафесійны акцёр на ўласным прыкладзе дэманструе мастацтва перадачы эмоцый, змены настрояў, паказвае эвалюцыю метаду стварэння вобразу героя. З іншага боку, літара «ў» з'яўляецца ўнікальнай, бо не сустракаецца ў іншых кірылічных алфавітах. Яе можна лічыць сімвалам непаўторнасці беларускай культуры. І, вядома, кажучы пра тэатр, мы маем на ўвазе пэўную ўмоўнасць таго, што адбываецца на сцэне, дзе шмат што залежыць ад рэжысёра, ад галоўнай думкі, ад успрымання гледача.
АГАНІЗАТАРЫ:
Полацкі раённы выканаўчы камітэт Народны тэатр гістарычнага строю «Полацкі зьвяз»
Удзельнікі
Валкскі гарадскі тэатр, Латвія
Тэатр горада Валка з’явіўся ў 1871 годзе і з’яўляецца самым старажытным у Латвіі
Валкскі гарадскі тэатр, Латвія
Тэатр горада Валка з’явіўся ў 1871 годзе і з’яўляецца самым старажытным у Латвіі
Тэатр горада Валка быў заснаваны ў 1871 годзе і з’яўляецца самым старажытным у Латвіі. Жыццё ў ім не спынялася ні на хвіліну з моманту ўзнікнення. Сёння тэатр горада Валка з’яўляецца тэатрам праектаў, які прапануе гледачам разумны, прывабны і незвычайны рэпертуар – новы погляд на класічную, латышскую і замежную драматургію. Рэпертуар адпавядае патрабаванням сучаснага, адукаванага гледача з незалежным мысленнем, які хоча бачыць спектаклі, што адлюстроўваюць рэчаіснасць, раскрываюць сэнс існавання.
У 1982 годзе кіраўніком і рэжысёрам тэатра стаў Айварс Ікшеліс, які кіруе трупай па сённяшні дзень.
За сваё доўгае існаванне тэатр пабываў на розных фестывалях у многіх краінах свету – Расіі, Аўстрыі, Латвіі, Эстоніі, Балгарыі, Венесуэле, Беларусі, Ізраілі, Літве, Венгрыі і іншых краінах.
Валкскі Гарадскі Тэатр на чале са сваім рэжысёрам у невялікім гарадку на самай поўначы Латвіі – Валцы – праводзіць Міжнародны тэатральны фестываль «Tālvils». У 2017 годзе фестываль прайшоў ужо ў дванадцаты раз.
Аб спектаклі
Анры Барбюс «Нежность»
Ода каханню ў пяці лістах
Ролі і выканаўцы: Яна – Яўгенія Казлова
Рэжысёр, сцэнограф: Айварс Ікшэліс
Прэм’ера адбылася 18 кастрычніка 2016 года.
Працягласць спектакля 40 хвілін.
У спектаклі выкарыстаны вершы Марыны Цвятаевай і Валянціны Бяляевай.
«Нежность» – гэта гісторыя вялікага і светлага кахання, апісаная ўсяго ў 5 лістах. Дзяўчына разлучаецца з маладым чалавекам пад цяжарам жыццёвых абставінаў... На працягу некаторага часу яна піша 5 лістоў. Кожны ліст – гэта прысвячэнне вялікаму пачуццю. Чатыры з іх прасякнуты надзеяй на будучыню і вельмі аптымістычныя. Але вось пяты...
На ХХ Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа–2017» (Брэст, Беларусь) актрыса Бірутэ Мар за ролю ў монаспектаклі «Анёлы Дастаеўскага» ўганаравана дыпломам «За лепшую жаночую ролю».
Невыпадкова прэм’ера новага спектакля рэжысёра і актрысы Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы Бірутэ Мар прайшоў у Рускім драматычным тэатры Літвы – спектакль «Ангелы Достоевского» створаны паводле прозы класіка рускай літаратуры Ф.М.Дастаеўскага на мове арыгіналу.
У аснову новага спектакля пакладзены фрагменты раманаў «Идиот», «Братья Карамазовы», «Бесы», аповесці «Белые ночи» і апавядання «Мальчик у Христа на ёлке». У спектаклі загавораць розныя героі твораў Ф.М.Дастаеўскага: Насценька з аповесці «Белые ночи», князь Мышкін («Идиот»), Мікалай Стаўрогін («Бесы»), Грушанька («Братья Карамазовы») і маленькі герой апавядання «Мальчик у Христа на ёлке». У гэтых персанажах, як і ва ўсіх нас, па словах пісьменніка, утойваюцца парасткі «iншага свету». Толькі дзякуючы ім у нас жыве праўда і мудрасць, сумленне і свабода выбару, любоў і вера.
Бірутэ Мар: «Яшчэ калі я вучылася ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі тэатральнага мастацтва, даволі шмат сваіх студэнцкіх прац стварала «па Дастаеўскаму» – творчасць пісьменніка стала своеасаблівым камертонам даследаванняў чалавечай прыроды. Лёс так склаўся, што і пазней, па вяртанні ў Літву, прыйшлося іграць гераінь Дастаеўскага: Паліну («Игрок», рэж. А.Максимаў, РДТЛ), Матрошу ( «Бесы», рэж. Й.Вайткус, НДТЛ), Фалалея («Село Степанчиково», рэж. Й.Вайткус, НДТЛ). Часта лавіла сябе на думцы, чаму амаль у кожным творы пісьменніка прысутнічаюць персанажы-дзівакі – нібы па зямлі разгульваюць людзі-анёлы, якія жывуць з аголеным, адкрытым сэрцам?
Кажуць, што ўсе мы нараджаемся анёламі, толькі пазней пра гэта забываем. У свеце чалавеку даводзіцца доўга блукаць, пакуль ён выявіць сваю існасць – тады чалавек пачынае выпраменьваць святло. Але ўсё наша зямное жыццё суправаджае настальгія па чымсьці тагасветным... Па гэты бок мы нібы аднакрылыя анёлы, што сумуюць па сваім «другім крыле», і гэтая туга дапамагае чалавеку заставацца чалавекам. Гэта, напэўна, самая галоўная тэма ва ўсіх творах Ф.М.Дастаеўскага, лейтматыў яго геніяльнай творчасці».
«...Бог узяў насенне са светаў іншых і пасеяў на гэтай зямлі, і выгадаваў сад свой, і ўзыйшло ўсё, што магло ўзыйсці, але узгадаваны жыве і жыва толькі пачуццём судотыку свайго таямнічым сьветам іншым – калі слабее ці нішчыцца ў табе гэта пачуццё, то памірае і ўзгадаванае ў табе...» Ф.М.Дастаеўскі, «Братья Карамазовы»
Эскіз спектакля ўпершыню быў прадстаўлены 6–11 лістапада 2015 года ў Вялікім Ноўгарадзе і Старой Русе (Расія) на XIX Міжнародным фестывалі камерных тэатраў па творах Ф.М.Дастаеўскага. Спектакль на фестывалі атрымаў дзве ўзнагароды: актрыса Бірутэ Мар узнагароджана дыпломам і прызам за лепшую жаночую ролю, а сам спектакль «Ангелы Достоевского» атрымаў прыз сімпатый гледачоў.
Сацыяльна-мастацкі тэатр. г.Санкт-Пецярбург, Расія
«Игра об Анне Франк» – спектакль па дзённікавых запісах 13-гадовай Ганны Франк, дзяўчынкі, якая хаваецца са сваёй сям’ёй у акупаваным Амстэрдаме ад пераследу нацыстаў. Гісторыя апавядае пра фарміруемы светапогляд і перапыненае жыццё.
Сацыяльна-мастацкі тэатр. г.Санкт-Пецярбург, Расія
«Игра об Анне Франк» – спектакль па дзённікавых запісах 13-гадовай Ганны Франк, дзяўчынкі, якая хаваецца са сваёй сям’ёй у акупаваным Амстэрдаме ад пераследу нацыстаў. Гісторыя апавядае пра фарміруемы светапогляд і перапыненае жыццё.
Аб спектаклі
«Игра об Анне Франк» – спектакль па дзённікавых запісах 13-гадовай Ганны Франк, дзяўчынкі, якая хаваецца са сваёй сям’ёй у акупаваным Амстэрдаме ад пераследу нацыстаў. Гісторыя апавядае пра фарміруемы светапогляд і перапыненае жыццё. Дзеянне пагружае гледача ў багаты на ўражанні і пачуцці свет падлетка, з яго праблемамі і адкрыццямі, нягодамі і радасцямі, канфліктамі і прымірэннямі. Актрыса на сцэне пражывае тыя дні з жыцця Ганны Франк, на якія пакажа ігральны кубік. Кожны спектакль – новы спектакль! Ён нараджаецца тут і цяпер на вачах у гледачоў. І толькі фінал непазбежны...
Выканаўцы: Ксенія Плюсніна, Іван Лосеў
Рэжысёр: Уладзімір Кустаў
Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г.Полацк, Беларусь
Гераіня спектакля – адзінокая, жанчына, якая зусім апусцілася, – патрапіўшы выпадкова ў тэатральную касцюмерную, прымярае на сябе розныя касцюмы і становіцца то царыцай, то пакаёўкай.Але ўласны няўдалы лёс не прыкрыць ніякай вопраткай...
Узорны юнацкі тэатр-студыя «Гармонія». г.Полацк, Беларусь
Гераіня спектакля – адзінокая, жанчына, якая зусім апусцілася, – патрапіўшы выпадкова ў тэатральную касцюмерную, прымярае на сябе розныя касцюмы і становіцца то царыцай, то пакаёўкай.Але ўласны няўдалы лёс не прыкрыць ніякай вопраткай...
Тэатрам пачала займацца ў 13 гадоў у юнацкай студыі пры народным тэатры г.Барысава. Скончыла рэжысёрскае аддзяленне Мінскага вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 года звязала сваю прафесійную дзейнасць з дзіцячым тэатрам, працуючы са школьнымі калектывамі. Да 2012 года з’яўлялася актрысай Заслужанага аматарскага тэатра «Відарыс» (г.Барысаў). Выканала ў ім больш за 20 роляў. У 2006 годзе атрымала прыз «Лепшая жаночая роля» на фестывалі «Бярэзінская рампа» за ролю Разаліны ў спектаклі «У Вероне карнавал...» (па Г.Горыну). Паставіла ў калектыве некалькі казак. З 2015 года з’яўляецца рэжысёрам узорнага юнацкага тэатра-студыі «Гармонія» пры Полацкім гарадскім палацы культуры.
Гераіня спектакля - адзінокая, жанчына, якая зусім папусцілася, - патрапіўшы выпадкова ў тэатральную касцюмерную, прымярае на сябе розныя касцюмы, становячыся то царыцай, то пакаёўкай. Але ўласны няўдалы лёс не прыкрыць ніякай вопраткай...
Творчае аб'яднанне «Станиславский верит». г.Наваполацк, Беларусь
Раніца... Што можа яна прынесці ў Ваша жыццё? Можа, чарговы дзень шчасця... Можа, горач і расчараванне... А якая яна, Ваша раніца новага дня?
Творчае аб'яднанне «Станиславский верит». г.Наваполацк, Беларусь
Раніца... Што можа яна прынесці ў Ваша жыццё? Можа, чарговы дзень шчасця... Можа, горач і расчараванне... А якая яна, Ваша раніца новага дня?
Аб спектаклі
Мабільнасць (англ. mobility, ням. Mobilitat – рухомасць, здольнасць да хуткай змены стану, месцазнаходжання.
Раніца... Што можа яна прынесці ў Ваша жыццё? Можа, чарговы дзень шчасця... Можа – горыч і расчараванне... А, можа, гэта будзе першая раніца Вашага новага жыцця?.. Раніца галоўнага героя аказваецца напоўненай супярэчлівымі падзеямі і жыццёвымі развагамі. А якая яна, Ваша раніца новага дня???
Пастаноўка і выкананне: Аляксандр Алейнікаў
Андрэй Саўчанка. г.Мінск, Беларусь
Пераасэнсаванне п’есы А.Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека.
Андрэй Саўчанка. г.Мінск, Беларусь
Пераасэнсаванне п’есы А.Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека.
Аб спектаклі
Mонаперфоманс паводле п’есы А.Чэхава «Вішнёвы сад». Ідэя нарадзілася падчас Семінару для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне (даследчы цэнтр «AKT-ZENTЕ», прафесар Юры Альшыц).
Страчанае. Сад. Памяць. Гісторыя. Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.
Пераасэнсаванне п’есы А.Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, у бязгучныя чароды, у маўклівыя рытуалы.
Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзеі інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.
Рэжысер і акцёр: Андрэй Саўчанка
Музыка: Nicolas Jaar, Аляксандр Вярцінскі
Дызайн афішы: Вольха Савіч
Тэатр «JABLOKO». г. Ракверэ, Эстонія
Спектакль па п’есе А. Чубаравай «КоЛидор».
Тэатр «JABLOKO». г. Ракверэ, Эстонія
Спектакль па п’есе А. Чубаравай «КоЛидор».
Аб спектаклі
«В большой коммунальной квартире были великолепные коридоры. Пройти из конца в конец – целая жизнь».
«Итак, моя теория. Когда говорят, что жизнь – путь, дорога, то это неправильно. Потому что с дороги можно свернуть: вправо, влево, хоть по диагонали, стен то нет; а с жизни, куда с неё свернёшь?.. Так что, это не дорога, а – правильно, догадались, да – коридор». Па п'есе А.Чубаравай
Выконвае: Алена Машына
Рэжысёр: Вольга Жулай
Набыць квіток
Квіткі можна набыць у касе Полацкага гарадскога Палаца культуры па адрасе: вул. Гогаля, 15. Даведкі па тэлефоне: 46 23 62
Графік працы касы: панядзелак – субота: 11.00 – 19.30 перапынак на абед: 14.00 – 15.00
5 красавіка 2019 г.
19.00 «Игра об Анне Франк». Сацыяльна-мастацкі тэатр. г.Санкт-Пецярбург, Расія / 8 рублёў
6 красавіка 2019 г.
14.00 «Парный танец в одиночку». Святлана Аляксеева. г.Полацк, Беларусь / 8 рублёў
16.30 «Сад». Андрэй Саўчанка. г.Мінск, Беларусь / 8 рублёў
19.00 «Нежность». Валкскі гарадскі тэатр. Латвія / 6 рублёў
7 красавіка 2019 г.
14.00 «Мобильность». Аляксандр Алейнікаў. г.Наваполацк, Беларусь / 8 рублёў
16.30 «КоЛидор». Тэатр «JABLOKO». г.Ракверэ, Эстонія / 8 рублёў
18.30 «Ангелы Достоевского». Тэатр «SOLO». г.Вільнюс, Літва / 6 рублёў